Прафілактыка правапарушэнняў – справа агульная

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Не першы год займае пасаду старшыні Дварэцкага сельвыканкама Канстанцін Вінцукевіч і прыкладае шмат намаганняў для таго, каб усе набалелыя праблемы паспяхова вырашаліся.

 

Ён расказаў аб рабоце па ахове правапарадку на тэрыторыі Дварэцкага сельсавета і праблемах, з якімі прыходзіцца сустракацца.

– Асноўная функцыя старшыні сельвыканкама – работа з людзьмі, і ад стану гэтай работы ў многім залежыць абстаноўка на тэрыторыі кожнага сельсавета. Папярэдзіць магчымыя правапарушэнні і няшчасныя выпадкі няпроста, аднак калі пастаянна трымаць у полі зроку і кантраляваць паводзіны грамадзян з так званай групы рызыкі, то можна своечасова выявіць і прадухіліць негатыўныя моманты. Адной з важнейшых умоў эфектыўнай прафілактыкі з’яўляецца актыўны ўдзел у гэтай справе спецыялістаў раённых службаў, арганізацыі і ведамстваў.

– Якія праблемы знаходзяцца на пастаянным кантролі сельвыканкама?

– Гэта работа па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, п’янства і алкагалізму сярод жыхароў сельсавета. Яе вынікі разглядаюцца і абмяркоўваюцца на пасяджэннях Савета грамадскага пункта аховы правапарадку: аналізуецца стан злачыннасці ў сельсавеце, абмяркоўваюцца дзеянні па прадухіленні пажараў і гібелі людзей ад іх, праводзіцца работа з сем’ямі, дзе дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, разглядаюцца персанальныя справы жыхароў сельсавета, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.

Якія спецыялісты працуюць з жыхарамі Дварэцкага сельсавета?

– У ходзе пасяджэнняў з грамадзянамі працуючь члены камісіі Савета грамадскага пункта аховы правапарадку: старшыня Дварэцкага сельсавета Канстанцін Вінцукевіч, намеснік старшыні

Савета, старшы ўчастковы інспектар Дзятлаўскага АУС Сяргей Ігнацік; сакратар Савета, інспектар Дварэцкага сельскага савета Марына Іванова; члены савета: прадстаўнікі Дварэцкай сярэдняй школы, вытворчага прадпрыемства ААТ “Дварэцкі льнозавод”, КСУП “Дварэц-Агра”, Дварэцкай амбулаторыі, служнікі храма Святых анёлаў ахоўнікаў аграгарадка Раготна. Акрамя гэтага, у пасяджэннях прымаюць удзел прадстаўнікі АУС Дзятлаўскага райвыканкама, РАСК, РАНС, кіраўнікі і спецыялісты арганізацый і ўстаноў, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, запрашаюцца спецыялісты іншых раённых службаў і ведамстваў, работнікі медыцыны.

Як часта праводзяцца пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку і каго выклікаеце на размову?

– Пасяджэнні на тэрыторыі Дварэцкага сельвыканкама праводзяцца ў апошнюю сераду кожнага месяца. На іх запрашаюцца грамадзяне, якія злоўжываюць алкаголем або ўчынілі супрацьпраўныя дзеянні, а таксама па інфармацыі аддзела ўнутраных спраў Дзятлаўскага райвыканкама, Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта, Дзятлаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях або з мэтай прафілактыкі па інфармацыі жыхароў сельсавета і арганізацый. Акрамя запланаваных, праводзяцца пазачарговыя пасяджэнні Савета ГПАП у рамках акцый, накіраваных на прафілактыку злачынстваў, якія ўчыняюцца асобамі, што маюць судзімасць, і ў рамках рэспубліканскіх прафілактычных акцый. Праводзіцца праца з беспрацоўнымі грамадзянамі. Пад пастаянным наглядам грамадзяне, якія часова не працуюць і якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі і стаяць на ўліку.

Апошняе выязное пасяджэнне Савета ГПАП прайшло 29 мая на ААТ “Рагозніцкі крухмальны завод” у вёсцы Боркі. На пасяджэнне былі запрошаныя шэсць работнікаў мясцовага прадпрыемства, з якімі члены ГПАП і вядучыя спецыялісты раёна правялі выхавальна-прафілактычную гутарку.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ