Не толькі ратуюць, але і вучаць плаванню

Важнае Здарэнні і бяспека

– З пачатку гэтага года ў Беларусі патанулі 114 чалавек, – расказаў старшыня Дзятлаўскай раённай арганізацыі АСВОД Сяргей Шпакоўскі.

– Устанавілася цёплае надвор’е, людзей вабіць вада. Жыхароў нашага раёна пераканаўча просім купацца толькі ў дазволеных месцах, дзе ёсць ратавальныя пасты. Гэта пляжы горада Дзятлава і санаторыя “Радон”. На астатніх вадаёмах раёна купанне забаронена.

– Дарэчы, у дзятлаўчан з’явілася выдатная магчымасць навучыцца плаваць, – адзначыў старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Лянцэвіч. – На пляжы ў горадзе Дзятлаве такія заняткі праводзяць супрацоўнікі АСВОДа, РАНС, аддзела адукацыі райвыканкама. Звяртацца можна як арганізаванымі групамі, так і ў індывідуальным парадку.

Тэлефон для даведак 8-029-1700236 (Сяргей Іосіфавіч).

Ірына СТЫРНІК