Памятаем і шануем

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

На Дзятлаўшчыне напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь прадаўжаецца ўручэнне юбілейных медалёў “75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

26 чэрвеня з віншаваннямі і найлепшымі пажаданнямі госці завіталі да жанчыны, маленства і лёс якой быў апалены вайной.  Сустрэча з Валянцінай Башко, жыхаркай Парэцкага сельскага савета, адбылася ў вёсцы Накрышкі.

З узнагародай да жанчыны завіталі начальнік  групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Дзятлаўскага раёна Аляксандр Бургун, работнікі Парэцкага сельвыканкама, настаўнікі і навучэнцы Хвінявіцкай сярэдняй школы, а таксама артысты сектара пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці Часлаў Свіб і Ірына Бакшук.

Яны павіншавалі Валянціну Ігнацьеўну  з надыходзячым святам, пажадалі ёй актыўнага даўгалецця, моцнага здароўя і дабрабыту, уручылі юбілейны медаль.

Песні пасляваенных гадоў прагучалі ў выкананні раённых артыстаў.

Нягледзячы на ​​ўзрост, удзельнікі вайны не губляюць бадзёрасці і аптымізму. Як заўсёды, напярэдадні Дня Незалежнасці яны чакаюць гасцей, рыхтуюцца прыняць удзел ва ўрачыстасцях. З болем у сэрцы ўспамінаюць ваенны час, удзячныя, што іх не забываюць, заўсёды падтрымліваюць і дапамагаюць.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: