Хто страляў у парку?

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Свежае паветра, вялікая тэрыторыя, магчымасць прайграць розныя ваенныя сцэнарыі пад прыцэлам бяспечных лазерных стрэлаў бластар-аўтамата, паражэнні мішэняў, каманднае адзінства і абарона пазіцый – усё гэта і многае іншае чакала выхаванцаў школьных летнікаў у першыя дні адпачынку.

LaserTag, або лазерны пейнтбол – ваенна-спартыўная камандная гульня, у якой выкарыстоўваецца спецыяльны камплект абсталявання і якая  цалкам імітуе баявыя дзеянні ў рэальных умовах, ладзілася для падлеткаў у гарадскім парку города Дзятлава. З аднолькавай цікавасцю захапіла яна як хлопчыкаў, так і дзяўчат.

Арганізатарамі ваенна-спартыўнага мерапрыемства для выхавальнікаў летнікаў выступілі работнікі Дзятлаўскага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Дзеці актыўна, весела і з карысцю бавілі час,  дзяліліся сваімі ўражаннямі з аднагодкамі. Не на жарт захаплялі “стралялкі” і  прахожых.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: