Лета! Доўгачаканая пара для нас, школьнікаў. Доўгія бестурботныя летнія дзянькі, сонейка і, безумоўна, наш любімы “Весяльчак”.
Кожны год я з задавальненнем адпачываю ў ім. Сёняшняе лета не стала выключэннем. Трыццаць хлопчыкаў і дзяўчынак сёлета ў летніку. З першых дзён я зразумела, што не будзе калі сумаваць. Вясёлыя гульні, песні, дыскатэкі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, мерапрыемствы, прысвечаныя 75-й гадавіне вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, экскурсіі, конкурсы, тэматычныя майстар-класы, спартыўныя мерапрыемствы – усё гэта ў нашым летніку. Калі яшчэ дабавіць смачныя абеды, то зробіш адназначны вывад: жыццё ў летніку адпавядае яго назве. Мы ведаем шмат песень, а зусім нядаўна развучылі яшчэ адну, якая мне вельмі падабаецца. У ёй ёсць такія радкі:
— И кто- то очень близкий тебе тихонько скажет:
— Как здорово, что все мы здесь сегодня собрались!
І сапраўды, як добра, што мы тут усе разам, як адна сям’я! Мы лепш пазнаём адзін аднаго, вучымся прабачаць, разумець сябра, а гэта, я лічу, вельмі важна ў жыцці. Такім чынам, мы атрымліваем жыццёвы вопыт.
З намі працуюць нашы настаўнікі, яны сталі для нас старэйшымі сябрамі, вясёлымі, яны крэатыўныя, адным словам, мы ўбачылі іх у іншым свеце ў параўнанні з тым, якімі бачылі ў час урокаў.
Наперадзе шмат цікавых спраў, але хутка бяжыць час і патрэбна ўсё паспець, каб было прыемна ўспомніць наша жыццё ў любімым “Весяльчаку”.
Дар’я СЁМУХА,
член аб’яднання па інтарэсах «Юны журналіст» Круцілавічскага дзіцячага сада-сярэдняй школы