30 чэрвеня – Дзень моладзі

Важнае Свежыя навіны Улада

Паважаныя жыхары Дзятлаўскага раёна!

Сардэчна віншуем вас з цудоўным святам – Днём моладзі!

Гэта свята творчасці і натхнення, энергіі і задору, пазнання і самасцвярджэння, любові і рамантыкі.

У Беларусі моладзевая палітыка даўно стала адным з прыярытэтных напрамкаў у дзейнасці дзяржавы. Толькі за апошнія некалькі гадоў рэалізавана мноства моладзевых праграм і праектаў. З боку дзяржавы надаецца належная ўвага маладым спецыялістам – практычна кожнаму выпускніку гарантавана першае працоўнае месца.

Найбуйнейшае ў краіне грамадскае аб’яднанне “БРСМ” ператварылася ў свайго роду цэнтр моладзевага руху краіны. Нароўні з духоўна-маральным і патрыятычным выхаваннем моладзевы саюз аказвае практычную дапамогу юнакам і дзяўчатам.

Маладым грамадзянам нашай незалежнай дзяржавы стаіць задача прымнажаць эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял Беларусі, захоўваць яе ўнікальную гісторыка-культурную спадчыну, клапаціцца пра яе росквіт. І поспех кожнага з іх, перамогі і новыя дасягненні стануць залогам поспеху ўсяго нашага грамадства.

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту.

Нашым маладым дзятлаўчанам жадаем настойлівасці на шляху да абранай мэты, няхай спраўдзяцца ўсе вашы мары і жыццёвыя планы, а энергія маладосці і творчы запал заўсёды будуць вашымі добрымі і надзейнымі спадарожнікамі. Новых вам здзяйсненняў, перамог і дасягненняў на карысць сваёй малой радзімы і нашай роднай Беларусі!

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Теги: