Высокія вынікі – заслужаныя ўзнагароды

Важнае Да ведама грамадзян Свежыя навіны

З нагоды Дня працы і 115-годдзя прафсаюзнага руху Беларусі ўдзельнікаў урачыстасці павіншаваў старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў.

Па добрай традыцыі ён таксама ўручыў узнагароды актывістам прафсаюзнага руху раёна.

Раўняючыся на дарослых, высокіх вынікаў у вучобе, даследніцкай і творчай дзейнасці дасягаюць і юныя жыхары нашага раёна. Вядома, ва ўсіх пачынаннях маладое пакаленне падтрымліваюць бацькі і педагогі. У час свята падарункамі і Падзякамі адзначаны настаўнікі, якія якасна падрыхтавалі навучэнцаў да алімпіядаў і даследчых канферэнцый. Бацькам паспяховых вучняў уручаны Падзякі аддзела адукацыі райвыканкама і падарункі ад прафсаюзных камітэтаў. Згодна з рашэннем Дзятлаўскага райвыканкама, грашовыя ўзнагароды і Падзякі атрымалі вучні установаў адукацыі раёна, якія дасягнулі высокіх вынікаў у алімпіядным руху, навуковай і даследніцкай дзейнасці.

Ірына СТЫРНІК
Вольга ЮШКЕВІЧ