Спартыўны першамай

Свежыя навіны Спорт і турызм

Праграма першамайскага свята ў Дзятлаве прапанавала сваім гасцям шэраг разнастайных спартыўных мерапрыемстваў: лёгкаатлетычная эстафета, гіравы спорт, лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага, гонкі на ролікавых каньках і лыжаролерах, перацягванне каната, спаборніцтвы дзіцячых і падлеткавых каманд па футболе.

Удзельнікі шматлікіх спаборніцтваў – каманды калектываў фізічнай культуры  школ, прадпрыемстваў, арганізацый, установаў, сельгаспрадпрыемстваў раёна.

Футбол

Раённы турнір для дзяцей і падлеткаў “Скураны мяч” сабраў сваіх удзельнікаў на стадыёне “Колас”. У футбол згулялі спартсмены трох узроставых груп.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ