Славілі Перамогу з мудрасцю і юнацкім запалам (+відэа)

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

Праграма святочнага мерапрыемства да Дня Перамогі была багатай на песні, танцы, пранікнёныя вершы, пажаданні міру і шчасця землякам.

Свята ў Дзятлаве прадоўжыла выступленне народнага хора ветэранаў працы “Ветэраны ў страі”. Мудрыя людзі падрыхтавалі для гледачоў насычаную песенную праграму, у якую ўваходзілі добра вядомыя і многімі любімыя хіты мінулых гадоў.

Эстафету музычных віншаванняў ад старэйшага пакалення пераняла моладзь Дзятлаўшчыны. Дзіцячая святочная праграма “Мы праўнукі твае, Перамога!” атрымалася яркай і падарыла ўдзельнікам свята зарад станоўчых эмоцый.

Наступнымі на гарадскую сцэну падняліся ўдзельнікі раённага конкурсу чытачоў “Чытаем дзецям пра вайну – чытаюць дзеці пра вайну”, які праходзіў у рамках тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”.

Ірына СТЫРНІК

 



Теги: