Жыві і помні

Грамадства Свежыя навіны

Навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы разам з настаўнікамі, членамі  Беларускага саюза жанчын і выхаванцам сацыяльна-педагагічнага цэнтра пабывалі ў Гродне на  экскурсіі “Жыві і помні”, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі.

Удзельнікі экскурсіі пабывалі на руінах форта №1, дзе ў ліпені 1944 года адбываліся жорсткія баі, а зараз там устаноўлены помнік.

Далей маршрут быў накіраваны ў форт №2, дзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі праводзілі масавыя расстрэлы ваеннапалонных і мірных жыхароў.

Пасля падарожнікі накіраваліся на пагранзаставу імя В. Усава. Размешчана яна на межах трох дзяржаў: Беларусі, Польшчы і Літвы.  На тэрыторыі заставы знаходзіцца брацкая магіла, гістарычны музей.

Акрамя таго, наведалі Курган Славы, прайшліся па Алеі Герояў, азнаёміліся з экспанатамі  танкаў, артылерыйскімі ўстаноўкамі, самалётам-разведчыкам СУ-24МР і іншай ваеннай тэхнікай.

Наталля БЯЛЯК,
настаўніца Дварэцкай сярэдняй школы



Теги: