На Дзятлаўшчыне стартуе ярмарачны сезон

Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Як паведамілі ў аддзеле эканомікі Дзятлаўскага райвыканкама, у традыцыйных асенніх ярмарках прымуць удзел прадпрыемствы аграпрамысловага комплексу, а таксама запрошаны фермерскія і асабістыя падсобныя гаспадаркі.

Будзе прадстаўлены шырокі асартымент агародніны, садавіны, саджанцаў і іншыя харчовыя і нехарчовыя тавары.

Традыцыйна ярмаркі пройдуць у наступных населеных пунктах:

— г. Дзятлава, вул. Слонімская – 10 кастрычніка з 9 да 13 гадзін (тэлефон для даведак 801563-2-25-19);

— г. п. Наваельня–17 кастрычніка з 9 да 13 гадзін (тэлефоны для даведак:

801563-6-84-01, 6-84-02);

— г. п. Казлоўшчына –17 кастрычніказ 9 да 13 гадзін (тэлефоны для даведак:

801563-3-01-41, 3-03-72);

— аг. Гезгалы –17 кастрычніка з 9 да 13 гадзін (тэлефоны для даведак:801563-3-74-37, 3-72-45);

— г. Дзятлава, вул. Слонімская – 24 кастрычніка з 9 да 14 гадзін (тэлефон для даведак 801563-2-25-19).

Таццяна ГРЫЦУК