Вайна і памяць – разам праз вякі…

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Капсула памяці і Сцяг Перамогі працягваюць сваё падарожжа па Дзятлаўшчыне ў рамках раённага тэматычнага праекта “75 дзён да Перамогі”. Сімвалы Перамогі 15 красавіка ад старшыні Вензавецкага сельвыканкама Алега Шымко прымаў старшыня Парэцкага сельвыканкама Аляксандр Ядэйка. 

Ваенныя песні і хіты мінулых гадоў гучалі ў выкананні раённых артыстаў, парадавалі патрыятычным выступленнем і навучэнцы Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Хвілінай маўчання ўдзельнікі сустрэчы ўшанавалі памяць загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны.

Напрыканцы сустрэчы ў жыхароў і гасцей аграгарадка была магчымасць зрабіць фотаздымкі ў спецыяльна арганізаванай фотазоне, прысвечанай 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На пачатку наступнага тыдня Капсулу памяці і Сцяг Перамогі чакаюць у Казлоўшчынскім сельвыканкаме.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: