На Дзятлаўшчыне праходзіць рэспубліканскі суботнік, cкіраваны на навядзенне парадку на зямлі.
Трэба адзначыць, што ў раёне захавалася гісторыка-культурная спадчына, вельмі важная для падрастаючага пакалення. Каб далучыцца да агульнай карыснай справы, работнікі сферы культуры ўбіралі тэрыторыю, прылеглую да гістарычнага аб’екта – палаца Радзівілаў. Таксама наводзілі парадак і ўнутры будынка. Гэта працоўны ўклад нашых землякоў у захаванне гісторыі.