Ва ўсіх сельскіх гаспадарках раёна працягваюцца пасяўныя работы на палетках. Так, на 12 красавіка пасеяна яравых 41 % да плана. Ідзе да завяршэння сяўба аўса (99 %), ячменю (91 %), пшаніцы (76 %), зернебабовых пасеялі 50 %.
Больш актыўна пачалі сеяць лён-даўгунец – 61 % (Дварэцкі льнозавод пасеяў 83 %, на 100 % справіліся з гэтай работай у ААТ “Граніт-Агра”). Цукровыя буракі пакуль сеюць толькі КСУП “Войневічы” і “Жукоўшчына” (у цэлым – 10 % да задання).
Яравога рапсу ААТ “Граніт-Агра” ўжо пасеяла 200 % (100 гектараў замест запланаваных 50). КСУП “Вензавец”, “Дварэц-Агра” і “Белагурна” сеюць аднагадовыя травы (выканалі 8 % да задання).
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ