Хто ўвесну дбае, той восенню мае

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

З самага ранку і да позняга вечара шчыруюць на палетках Дзятлаўскага раёна і людзі, і тэхніка. Ва ўсіх гаспадарках імкнуцца своечасова выканаць веснавыя работы. І трэба сказаць, што спраўляюцца з гэтым вельмі добра.

 

На 9 красавіка ўсе гаспадаркі на 52 % падрыхтавалі глебу пад сяўбу яравых культур (9013 гектараў з 17426). Усяго пасеяна яравых 35 % (6034 гектары з 17426). Амаль з паловай задання справіліся ААТ “Граніт-Агра”, КСУП “Войневічы”, Дварэцкі льнозавод.

Поўнасцю пасеялі авёс КСУП “Русь-Агра”, “Вензавец”, “Войневічы”, “Дварэц-Агра”, “Жукоўшчына”, “Хвінявічы”, ААТ “Граніт-Агра”. Хуткімі тэмпамі ідзе сяўба ячменю – 82 % да задання. Некаторыя гаспадаркі план нават перавыканалі: 107 % да задання пасеяла КСУП “Хвінявічы”, 104 % – КСУП “Белагурна”. На 100 % справіліся КСУП “Войневічы”, “Жукоўшчына”, ААТ “Граніт-Агра”.

Добрымі тэмпамі сеюць пшаніцу. КСУП “Войневічы” і “Жукоўшчына” ўжо поўнасцю справіліся з заданнем, на 98 %   – КСУП “Белагурна”. Роўна палову пасеялі ў раёне зернебабовых, а поўнасцю справіліся з гэтай работай КСУП “Войневічы”, “Жукоўшчына”, “Белагурна”, ААТ “Граніт-Агра”.

Першым у раёне пачаў сеяць сёлета лён-даўгунец Дварэцкі льнозавод і ўжо выканаў 42 % ад задання. А цукровыя буракі ўжо сее КСУП “Войневічы” (20 гектараў з запланаваных 200).

Яравы рапс у гэтым годзе сее толькі ААТ “Граніт-Агра”, з чым справілася на 160 % (80 гектараў замест запланаваных 50). Некаторыя гаспадаркі пачалі сеяць аднагадовыя травы (выканалі 6 % да задання).

Святлана ГРЫШЫНА