Навучэнцы групы падоўжанага дня Дварэцкай сярэдняй школы ў цесным супрацоўніцтве з Дварэцкім СДК прынялі ўдзел у спартыўнай гульнявой праграме “Мы за здароўе!”, прысвечанай 75-годдзю ўтварэння Гродзенскай вобласці.
Для дзяцей былі прапанаваны вельмі цікавыя гульні-эстафеты. Кожны конкурс выклікаў мноства пазітыўнага настрою, жаданне быць першымі. Перамагла каманда хлопчыкаў.
Напрыканцы мерапрыемства А.А. Баклушын уручыў пераможцам пераходны вымпел. Спадзяёмся, што ў наступны раз гэты вымпел заваююць дзяўчынкі.
Вольга СЯМАШКА,
выхавацель ГПД Дварэцкай сярэдняй школы