Навучэнцы 8-11 класаў Дварэцкай сярэдняй школы наведалі выставу карцін беларускага мастака Анатоля Кардаша, ураджэнца гарадскога пасёлка Наваельня.
Жывапісам ён займаецца з 1989 года. Напісаў каля 300 работ. Яго карціны знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Італіі, ЗША, Польшы і іншых краінах. Асноўны напрамак яго дзейнасці – беларускі імпрэссіянізм. Вялікая колькасць работ напісана пра мясцовыя краявіды – гарадскі пасёлак Наваельня, горад Дзятлава, вёска Карыца.
Віталь ІВАНАШКА,
педагог-арганізатар Дварэцкай сярэдняй школы