У басейне Дзятлаўскага РУП ЖКГ прайшлі спаборніцтвы па плаванні.
На эстафетным плаванні пераможцай стала каманда Дзятлавакінавідэасеткі, другое месца занялі ўдзельнікі ад ТАА “ІзакамПласт”, трэцяе – у каманды Дзятлаўскага сыраробнага завода. У асабістым заліку лепшы вынік паказалі Анастасія Скрабец і Аляксандр Скерсь.
У першынстве раёна па плаванні на тэст Купера прызёрамі сталі:
1-е месца – каманда Дзятлаўскага сыраробнага завода,
2-е месца – каманда Дзятлаўскай ЦРБ,
3-е месца – каманда ТАА “ІзакамПласт”.
Абсалютна лепшы вынік на рахунку Наталлі Сакалоўскай, прадстаўніцы ТАА “ІзакамПласт”.
Аляксандр БЕЛАВУС,
Інструктар-метадыст фізкультурна-спартыўнага клуба