Рэспубліканскі суботнік сёлета ў нашай краіне пройдзе 20 красавіка, але некаторыя арганізацыі вырашылі папрацаваць раней.
Аднымі з першых у нашым раёне выйшлі на суботнік работнікі Цэнтра культуры і народнай творчасці горада Дзятлава: яны наводзілі парадак на перакрыжаванні вуліц Перамогі і Міцкевіча, на прылеглай да ўстановы культуры тэрыторыі, правялі вялікую работу па падрыхтоўцы адкрытай танцавальнай пляцоўкі да вясенне-летняга перыяду і майскіх святаў.
– Сонечны цёплы дзень. Усё вакол зелянее і квітнее. Як не папрацаваць сёння! Чым больш людзей выйдзе на суботнік, тым чысцейшым і утульнейшым стане наш горад, – адзначаюць працаўнікі.
Прыемна назіраць, як з’яднана і бадзёра нашы артысты выступаюць перад гледачамі ў час святаў. Весела, актыўна, па-сяброўску зладжана арганізавалі яны працу і сёння.
Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ