Будзьце абачлівыя ў інтэрнэце

Важнае Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

Праваахоўныя органы нашай краіны ў апошнія гады адзначаюць інтэнсіўны рост злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

Распаўсюджанне яны атрымалі пераважна з-за наіўнасці грамадзян, якія давяраюць зламыснікам з інтэрнэту, спадзеючыся на хуткі і значны даход пры гандлі на бінарных апцыёнах. Таксама махляры дзейнічаюць ад імя знаёмых, выдумляюць розныя прычыны, каб атрымаць рэквізіты банкаўскіх картак грамадзян, доступ да сістэмы інтэрнэт-банкінга, пасля чаго крадуць грошы з карт-рахункаў даверлівых людзей. Існуе і шмат іншых схемаў злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій.

Следчы камітэт заклікае грамадзян быць абачлівымі, выкарыстоўваць у сацыяльных сетках у інтэрнэце складаныя паролі доступу да асабістых старонак, каб не дапусціць іх падбору з дапамогай спецыялізаваных праграмаў. Нельга перадаваць невядомым асобам ці знаёмым паролі доступу да мабільных сістэм V-Banking і падобных ёй рэквізіты сваіх банкаўскіх картак, паролі доступу да сістэмы інтэрнэт-банкінг, каб не страціць грошы з карт-рахунка. Калі паступае просьба ад знаёмых ці родных пераслаць грошы для аказання ім дапамогі, не выконвайце яе, пакуль самі не паразмаўляеце з асобай, якая вас аб гэтым просіць. Правярайце ў інтэрнэце інфармацыю аб кампаніях і асобах, якія прапаноўваюць вам атрымаць хуткі даход пры ажыццяўленні таргоў на бінарных апцыёнах.

Арцём АНТОНЧЫК,
следчы Дзятлаўскага раённага аддзела Следчага камітэта