Суботнік у раёне. Маладосць, росквіт і шчаслівая будучыня (+відэа)

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Эстафету па навядзенні парадку прынялі грамадскія аб’яднанні раёна: БРСМ, “Беларускі саюз жанчын”, “Савет ветэранаў” і “Чырвоны Крыж”. Актывісты гэтых аб’яднанняў адзначылі, што іх праца прымеркавана да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстскіх захопнікаў.

Як вядома, на вуліцы Навагрудскай у 2004 годзе з’явілася алея маці, а цяпер, у час рэспубліканскага суботніка, гэтая алея “вырасла” не толькі ўздоўж праезнай часткі, але і ўнутры мікрараёна каля дзіцячай пляцоўкі.

Шматпавярхоўкі на Навагрудскай у асноўным засяляюць маладыя сем’і, а маленькія дрэўцы будуць расці разам з прадстаўнікамі новага пакалення. Да таго ж, дрэва лічыцца сімвалам сям’і, таму месца з’яўлення алеі невыпадковае.

Маладосць, росквіт і шчаслівая будучыня – такі пасыл нясе маленькі зялёны парк, які яшчэ і спрыяльна будзе ўплываць на экалагічную абстаноўку жылой тэрыторыі.