Абмеркавалі выкананне раённага бюджэту

Свежыя навіны Улада

Прайшло чарговае пасяджэнне сесіі Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання пад старшынством старшыні райсавета Аляксандра Бараноўскага.

У рабоце сесіі прынялі ўдзел старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

На парадак дня былі вынесены некалькі пытанняў. Пра выкананне раённага бюджэту за 2018 год расказала намеснік начальніка фінансавага аддзела райвыканкама Таццяна Урбановіч. Яна ж засяродзіла ўвагу прысутных на змяненні рашэння Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў ад 28 снежня 2018 года № 43.

З дакладам па тэме “Аб зацвярджэнні Інструкцый” выступіў намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Жыдко.

Старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі выступіў са справаздачай Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў.

Ірына СТЫРНІК



Теги: