Працуеш – прадастаў дакументы

Важнае Грамадства Свежыя навіны

11 красавіка ў Дзятлаве прайшло чарговае пасяджэнне камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна, якую ўзначальвае старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

На гэты раз сустрэча ладзілася ў Дзятлаўскім раённым выканаўчым камітэце. Яна ўключала разгляд двух асноўных пытанняў. Спачатку члены камісіі разгледзелі дакументы, прадастаўленыя грамадзянамі, якія працуюць або вучацца па-за межамі Беларусі ці працаўладкаваны ў іншых рэгіёнах краіны. Занятымі ў эканоміцы камісія прызнала пяць чалавек. Нагадаем, што спісы не занятых у эканоміцы фарміруюцца кожны квартал, таму прадастаўляць дакументы, якія пацвярджаюць занятасць, трэба не пазней за 21 красавіка, 21 ліпеня, 21 кастрычніка 2019 года адпаведна.

Наступным на парадку дня было тлумачэнне некаторых патрабаванняў заканадаўства па аплаце жыллёва-камунальных паслугаў.

Пасяджэнні камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва раёна праходзяць два разы на месяц (кожны другі і чацвёрты чацвер), а, пры неабходнасці, і часцей. Папярэдні запіс на пасяджэнне камісіі ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 8 да 13 гадзін па тэлефоне 2-63-82.

Ірына СТЫРНІК



Теги: