18 красавіка у сярэдняй школе №1 горада Дзятлава пачаліся абласныя спаборніцтвы па шахматах сярод юнакоў і дзяўчат 2005-2008 гадоў нараджэння.
На пачатку мерапрыемства іх удзельнікаў павіталі Дзмітрый Ёда, галоўны спецыяліст Дзятлаўскага райвыканкама і Іна Жук, спецыяліст упраўлення спорта і турызма Гродзенскага аблвыканкама. Яны пажадалі рабятам поспехаў і добрых вынікаў.
Пасля ўрачыстай часткі юныя шахматысты прыступілі да гульні. Спаборніцтвы пройдуць і 19 красавіка.
Вольга ЮШКЕВІЧ