У Вензавецкім дзіцячым садзе-сярэдняй школе прайшоў урачысты збор, прысвечаны 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ўручэнню памятнага выдання «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь», а таксама членскіх білетаў грамадскага аб’яднання «БРСМ» у рамках Усебеларускай акцыі «Мы грамадзяне Беларусі».
Дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Аляксандр Ківуля і дырэктар установы Ганна Франюк уручылі пашпарты 16 чалавекам. 12 юнакоў і дзяўчат сталі членамі ГА “БРСМ”. Ветэран камсамольскага руху Людміла Грэйня рабяты ўручыла членскія білеты.
Для навучэнцаў у гэты дзень прагучалі добрыя словы і пажаданні. Мы спадзяёмся, што кожны з іх зробіць усё для таго, каб наша краіна квітнела.
Прэс-цэнтр Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдняй школы