Спаборніцтвы “Вясёлы палігон”

Свежыя навіны Спорт і турызм

У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў прайшло спартыўнае свята “Вясёлы палігон”.

Яно дало магчымасць наведвальнікам адчуць сябе армейцамі і паўдзельнічаць у вясёлай эстафеце. Спецыялісты “Праменьчыка” разам з трэнерам па спорце Жаннай Ерамейчык прапанавалі камандам “Волаты” і “Храбрацы” цікавыя іспыты: “Кіданне гранаты”, “Фарсіраванне балота”, “Размініраванне”, “Палявая кухня”, “Разведчыкі”, “Палявы шпіталь”. Спартсмены абедзвюх каманд вельмі стараліся, але з розніцай усяго ў адзін бал перамаглі “Храбрацы”. Тым не менш, усе ўдзельнікі атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою, а напрыканцы сустрэчы папоўнілі страчаныя сілы за салодкім сталом.

Алена КАЛЮЦІК,
загадчыца аддзялення “Праменьчык” ЦСАН Дзятлаўскага раёна