У аграгарадку Круцілавічы 21 сакавіка ў Данілавіцкім доме культуры адбылася гульнёва-пазнавальная праграма «Сакрэты бабулінага куфэрка» ў рамках адкрытага пасяджэння аматарскага аб’яднання «Нам гады не бяда» ў рамках абласнога агляду-конкурсу аматарскiх аб’яднанняў “Свет захапленняў”.
Зазірнуўшы ў куфар, удзельнiкi клуба выхаднога дня “Вяселая кампанiя” ўбачылi сапраўдныя багацці, якія вырабілі працавітыя і нястомныя рукі жанчыны для сваёй сям’і. На працягу ўсяго пасяджэння бабулі расказвалі і паказвалі, як з воўны, з ільну стваралася нітка і як потым з iх дапамогай ткалася прыгожае адзенне. Дзеці таксама змаглі паўдзельнічаць і паспрабаваць свае сілы ў гэтай нялёгкай справе.
Таццяна БУЧА,
кiраўнiк аматарскага аб’яднання «Нам гады не бяда» Данiлавiцкага дома культуры