Праходзіць акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім”

Здарэнні і бяспека Свежыя навіны

У Дзятлаўскім раёне прайшоў першы этап прафілактычнай акцыі “Дзень бяспекі. Увага ўсім”, прымеркаванай да Сусветнага дня грамадзянскай абароны.

Рэспубліканская акцыя была арганізавана ў кінатэатры “Спадарожнік” і ў магазіне “Родны кут”. Удзельнікам мерапрыемства было прапанавана знайсці небяспеку ў кватэры і змясціць на іх месца смайлы. Усе парушэнні былі выяўлены.

Для дзяцей і іх бацькоў ратаўнікі прапанавалі правесці час з карысцю і адказаць на пытанні тэсціравання на тэму пажарнай бяспекі.

Супрацоўнікі МНС падрабязна расказалі пра тое, як дзейнічаць у розных надзвычайных сітуацыях, як правільна аказаць першую медыцынскую дапамогу, а таксама прадэманстравалі магчымасць мабільнага дадатку “МНС: дапамога побач”. На пляцоўцы “Вогнетушыцель” паказалі, як правільна карыстацца вогнетушыцелем, а таксама прадэманстравалі работу аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка.

Удзельнікі акцыі атрымалі ад ратаўнікоўпамятныя сувеніры і падарункі.

Уладзіслаў ЗЯБАЧКІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС