Перамога ў сэрдцы кожнага жыве

Важнае Культура і адпачынак Свежыя навіны

З мэтай выхавання ў вучняў любові да сваёй Радзімы, пачуцця гонару за свой народ у пятым класе прайшло мерапрыемства “Перамога ў сэрдцы кожнага жыве”, прысвечанае 75-годдзю са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вучні расказалі пра юных герояў вайны, якіх сёння называюць Арлятамі Вялікай Айчыннай; узмацнілі свае веды не толькі пра вялікія подзвігі Брэскай крэпасці і Хатыні, але і пра помнікі, якія знаходзяцца ў нашым пасёлку і весках.

Напрыканцы мерапрыемства вучні напісалі пажаданні ўсім людзям планеты і перадалі іх у школьны музей; склалі жураўкоў, якія з’яўляюцца сімвалам міру на Зямлі; зрабілі калаж “75 гадаў са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”.

І. Альшэўская,
класны кіраўнік 5 класа Казлоўшчынскай сярэдняй школы



Теги: