Дэвіз Сусветнага дня аховы працы ў 2019 годзе – “Ахова працы і будучыня сферы працы”.
У гэтым годзе падводзіцца вынік стогадовых намаганняў па паляпшэнні становішча ў гэтай галіне і вызначаюцца планы на будучыню, разлічваючы на працяг дадзенай працы ва ўмовах сур’ёзных пераменаў, якія тычацца такіх аспектаў, як тэхналогія, дэмаграфія, арганізацыя працы і клімат.
28 красавіка, у афіцыйна ўстаноўлены Сусветны дзень аховы працы, пачнуць праводзіцца ўрачыстыя мерапрыемствы, якія працягнуцца да канца 2019 года. На іх будуць адзначацца багатыя веды і практычны вопыт, назапашаныя за сто гадоў. Удасканаленне працоўнага вопыту дапаможа значна знізіць працэнт траўматызму рабочых, смяротных выпадкаў на вытворчасці, а таксама развіцця спецыфічных прафзахворванняў.
У працоўных калектывах раёна пройдуць семінары, канферэнцыі, круглыя сталы, прэзентацыі, прысвечаныя праблемам аховы працы і іх вырашэнню, кансультацыі для работнікаў.
Святлана ЛАТУШКА,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама