Ахова працы – на кантролі прафсаюзаў

Раённыя падзеі

У Дзятлаўскім раёне адбыўся маніторынг па пытаннях аховы працы, якія ажыццяўлялі тэхнічныя інспектары Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Старшыня Дзятлаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў на падвядзенні вынікаў маніторынгу, які праходзіў у кінатэатры “Спадарожнік”, адзначыў: “Такі маніторынг ужо стаў традыцыяй у апошнія гады. Штогод выязджаюць тэхнічныя інспектары, і на працягу цэлага дня мы працуем у арганізацыях Дзятлаўскага раёна, адсочваем пытанні стану аховы працы. І цяпер мы хацелі б падвесці вынікі нашай сённяшняй работы, указаць на тыя найбольш тыповыя недахопы, якія ёсць у нашых арганізацыях у гэтай галіне. Магчыма, нехта з нашых тэхнічных інспектараў скажа і пра нейкія станоўчыя моманты, а яны таксама ёсць, мы гэта бачылі ў нашых арганізацыях”.

Сёння групу ўзначальваў галоўны тэхнічны інспектар Гродзенскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Дзмітрый Гаравенка. Ён пазнаёміў прысутных з інфармацыяй па сітуацыі з вытворчым траўматызмам, якая складваецца ў арганізацыях Гродзенскай вобласці. У Дзятлаўскім раёне ён наведаў дзве арганізацыі – “Дзятлаўскі лікёра-гарэлачны завод “Алгонь” і КСУП “Вензавец”.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Читайте также:

Дятловский сыродельный завод — лауреат премии облисполкома за достижения в области качества

Цяпло і святло бацькоўскага ачага

Яны першымі пасадзілі “другі беларускі хлеб”

Вадзіцелі, у Дзятлаве ўсталявалі датчык кантролю хуткасці



3 комментария по теме “Ахова працы – на кантролі прафсаюзаў

  1. Ага, интересная.)) Пришлют потом кучу предписаний этим организациям. Будет еще интереснее.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *