Дзятлаўскі раённы аддзел Следчага камітэта папярэджвае жыхароў раёна, што на тэрыторыі Гродзенскай вобласці фіксуецца рост крадзяжоў у сетцы Інтэрнэт, учыненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак.
Іх зламыснікі атрымліваюць у час перапіскі ў сацыяльных сетках ад імя ўладальнікаў узламаных старонак.
Будзьце абачлівыя ў Інтэрнэце. Каб не страціць грошы, не перадавайце трэцім асобам рэквізіты карткі, у тым ліку код з яе зваротнага боку, рэквізіты доступу да інтэрнэт-банкінгу, коды пацвярджэння.
Настройце для сваёй карткі двухфактарную аўтарызацыю, SМS-паведамленне, тэхналогію забеспячэння дадатковай бяспекі плацяжоў, напрыклад, 3-D Secure або Інтэрнэт-пароль, устанавіце ліміты на сумы аперацый.
Для доступу да сваёй старонкі выкарыстоўвайце складаныя ўнікальныя паролі, настройце паведамленне аб падазроных уваходах, выкарыстоўвайце двухфактарную аўтэнтыфікацыю.
У выпадку ўчынення ў адносінах вас супрацьпраўных дзеянняў звяртайцеся ў банк, які выдаў картку, і ў тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.
Ірына ЯНОВІЧ,
следчы раённага аддзела Следчага камітэта