У Дзятлаве прайшло асабіста-каманднае першынство раёна па шашках сярод установаў адукацыі.
У спаборніцтвах прынялі удзел дзесяць каманд.
Пераможцам стала, як і ў мінулым годзе, каманда Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы, другое месца занялі навучэнцы Дварэцкай сярэдняй школы, трэцяе – у каманды сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.
Лепшыя вынікі паказалі Данііл Свіб (Хвінявіцкі дзіцячы сад-сярэдняя школа) – 1-я дошка, Канстанцін Лашко (гімназія №1 горада Дзятлава) – 2-я дошка, Валерыя Жалнерчык (сярэдняя школа №1 горада Дзятлава) – 3-я дошка.
Наперадзе нашых спартсменаў чакае асабістае першынство раёна і абласныя спаборніцтвы ў рамках спартакіяды па месцы жыхарства, якая пройдзе ў красавіку ў Слоніме.
Аляксандр БЕЛАВУС,
галоўны суддзя спаборніцтваў