Дзень падпісчыка на газету «Перамога»

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Сёння ў аддзяленні паштовай сувязі “Дзятлава-1” супрацоўнікі рэдакцыі раённай газеты сумесна з работнікамі пошты правялі традыцыйны дзень падпісчыка, каб зноў сустрэцца са сваімі пастаяннымі чытачамі, выслухаць іх прапановы, пажаданні і заўвагі наконт зместу нашага перыядычнага выдання.

Варта адзначыць, што дзятлаўчане актыўна афармлялі падпіску на квартал. Усіх, хто выявіў жаданне выпісаць “Перамогу” на квартал, чакалі прыемныя сюрпрызы і падарункі бяспройгрышнай латарэі, якую прапаноўвала раённая газета. І такіх людзей, дарэчы, на гэты раз было шмат. За паўтары гадзіны жадаючых бачыць у сваёй паштовай скрыні раённую газету ў бліжэйшыя тры месяцы аказалася больш за 40 чалавек.

Быць у курсе апошніх навін нашага раёна, знаходзіць карысную інфармацыю, бачыць на старонках газеты фотаздымкі сваіх родных, сяброў, знаёмых і калег па рабоце — асноўная акалічнасць, дзякуючы якой жыхары Дзятлаўшчыны сябруюць з “Перамогай”. Дзякуй вам за гэта, паважаныя чытачы!

Вольга ЮШКЕВІЧ