У Навагрудку прайшло першынство па валейболе сярод дзяўчынак 2003-2005 гадоў нараджэння па праграме спартакіяды «Каласок» сярод сельскіх жыхароў.Паспяхова выступіла на спаборніцтвах каманда нашага раёна. Яна стала сярэбранымі прызёрам вобласці сярод 15 каманд удзельнікаў. У склад зборнай каманды ўвайшлі дзяўчынкі з чатырох установаў адукацыі. З Гезгалаўскай школы ( Паліна Адамчык, Вераніка Кугейка, Валерыя Стасюк), Круцілавіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы ( Вераніка Адамчык, Ксенія Болтач), Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы (Кацярына Барысенка, Анастасія Гоман) , Гімназіі №1 горада Дзятлава Ганна Гульнік.
У першы дзень спаборніцтваў з аднолькавым лікам 2:0 па партыях былі разгромлены каманды Зэльвенскага,Карэліцкага і Гродзенскага раёнаў. На другі дзень чакалі больш сур’ёзныя сапернікі. Але і тут нашы дзяўчынкі праявілі сваё майстэрства. Спачатку паспяхова перамаглі каманду Астравецкага раёна (тэхнічная перамога), затым ў паўфінале не аставілі ніякіх шансаў камандзе Ашмянскага раёна (2:0). І вось доўгачаканы фінал. Сапернік, як і ў мінулым годзе, каманда з Мастоўскага раёна. У напруджанай барацьбе з лікам 2:1 перамагла каманда з Мастоўскага раёна. Рашэннем судзейскай калегіі ў склад зборнай вобласці ўвайшлі Каця Барысенка, як лепшы нападаючы і Паліна Адамчык, як лепшы блакіруючы. Наперадзе спаборніцтвы у горадзе Ваўкавыску.
Аляксандар БЕЛАВУС,
інструктар-метадыст ФСК