У прыярытэце – дыялог з людзьмі

Важнае Свежыя навіны Эканоміка і сельская гаспадарка

Чарговая інфармацыйная  сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з працоўнымі калектывамі раёна прайшла 12 лютага ў КСУП “Войневічы”. Сустрэчу ўзначаліў першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Міхаіл Бабіна.

Ён выступіў са справаздачай аб выніках работы райвыканкама  ў сферы сацыяльнай дзейнасці Дзятлаўскага раёна за мінулы год, спыніўся на шэрагу асноўных эканамічных і сацыяльна-значных паказчыках развіцця раёна, асноўных накірунках  дзейнасці ў сферы адукацыі і культуры, дасягненнях і перспектывах развіцця раёна. Таксама былі закрануты пытанні  стварэння годных умоваў працы і адпачынку насельніцтва, аховы здароўя, сацыяльнай абароны насельніцтва. Разглядаліся пытанні аб перспектывах павышэння вытворчасці на сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемствах раёна, павышэнні канкурэнтаздольнасці выпускаемай прадукцыі, ад чаго, адпаведна, напрамую залежыць зарабатная плата работнікаў у галіне сельскай гаспадаркі.

У рамках інфармацыйнай сустрэчы ў працоўнага калектыву КСУП “Войневічы”  была магчымасць задаць актуальныя і хвалюючыя пытанні.

Напрыканцы работнікі прадпрыемства падзяліліся ўражаннямі і адзначылі, што падобныя сустрэчы даюць магчымасць быць у курсе самых важных і ключавых падзей у розных сацыяльных сферах  жыцця раёна, дазваляюць праводзіць адкрытыя дыялогі з прадстаўнікамі раённай улады.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ



Теги: