У раённым Цэнтры культуры і народнай творчасці пачалося асабістае першынство Дзятлаўскага раёна па шахматах сярод мужчын.
У спаборніцтвах прымаюць удзел наймацнейшыя шахматысты. Гульні праходзяць па кругавой сістэме. Пасля чатырох тураў лідарства захапіў Уладзімір Літвін, які набраў 3 ачкі. За ім, набраўшы па 2 ачкі, ідуць Андрэй Лявончык, Яўген Кананкоў і Андрэй Ранцэвіч.
Першынство прадоўжыцца да 17 лютага (па выхадных днях). Пачатак гульняў у 9 гадзін 30 хвілін. Пераможцы і прызёры атрымаюць права абараняць гонар Дзятлаўскага раёна на абласным спаборніцтве.
Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў