Што неабходна ведаць пры выкарыстанні электрычнай энергіі для ацяплення і гарачага водазабеспячэння.
Падпунктам 10.3 пункта 10 дадатка 1 да Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №492 “Аб устанаўленні тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі для насельніцтва на 2019 год” устаноўлены гранічны ўзровеню тарыфу на электрычную энергію, які субсідзіруе дзяржава, у памеры 3,35 капейкі за 1 кВт/гадз. на 2019 год для насельніцтва для наступнай тарыфнай групы спажыўцоў паслуг электразабеспячэння:
“Электрычная энергія, якая выкарыстоўваецца для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння ў жылых дамах (кватэрах), не абсталяваных ва ўстаноўленым парадку сістэмамі цэнтралізаванага цепла- і газазабеспячэння, пры наяўнасці асобнага (дадатковага) прыбора індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння”.
Аналагічны ўзровень тарыфу на электрычную энергію і тарыфная група для насельніцтва ўведзены з 1 студзеня 2019 года пунктам 4 дадатка 2 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №1166 “Аб устанаўленні для насельніцтва цэнаў на газ, тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію, зацвярджэнні затрат на адзінку аказваемых насельніцтву камунальных паслуг газа- і энергазабяспечвальнымі арганізацыямі Міністэрства энергетыкі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і асобных структурных элементаў пастановаў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь” у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29 снежня 2018 года №985.
Да ўказанай тарыфнай групы адносяцца жылыя памяшканні (кватэры) у шматкватэрных і блакіраваных жылых дамах, аднакватэрныя жылыя дамы пры выкананні ў сукупнасці наступных умоваў:
— жылы дом (шматкватэрны, блакіраваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага цеплазабеспячэння (ацяплення і (або) гарачага водазабеспячэння);
— жылы дом (шматкватэрны, блакіраваны, аднакватэрны) не абсталяваны ва ўстаноўленым парадку сістэмай цэнтралізаванага газазабеспячэння;
— жылое памяшканне (кватэра) у шматкватэрным (блакіраваным) жылым доме, аднакватэрны дом абсталяваны ва ўстаноўленым парадку стацыянарна ўстаноўленымі прыёмнікамі электрычнай энергіі для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння жылога памяшкання (кватэры) і асобным (дадатковым) прыборам індывідуальнага ўліку расходу электрычнай энергіі, да якога падключаны даныя прыёмнікамі электрычнай энергіі.
Адміністрацыя Дзятлаўскага РЭС