23 лютага ў Дзятлаве прайшоў адкрыты бліц-турнір па шахматах, прымеркаваны да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Спаборніцтвы праходзілі па кругавой сістэме, з рэгламентам 10 хвілін на партыю.
З вынікам у 6 ачкоў пераможцам стаў Андрэй Лявончык. Адразу тры ўдзельнікі турніру набралі па 5 ачкоў. Пры падліку асабістых сустрэч другім прызёрам стаў Віктар Урбановіч. Трэцяе месца раздзялілі Андрэй Ранцэвіч і Уладзімір Літвін.
Удзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі ад Дзятлаўскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба.
Уладзімір НІКІПОРЧЫК,
галоўны суддзя спаборніцтваў