Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету нагадвае, што ў адпаведнасці з правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, забарона на вылаў ментуза звычайнага дзейнічае з 25 снежня да 28лютага.
У гэты перыяд у яго адбываецца нераст.
За здабычу ментуза звычайнага ў тэрміны забароны на яго лоўлю прадугледжана адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.
Па адміністрацыйнай адказнасці прадугледжана пакаранне ў выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічыняў, у выпадку здабычы чатырох асобін ментуза і больш прадугледжана крымінальная адказнасцьу выглядзе штрафу, або арышту, або абмежавання волі на тэрмін да двух гадоў, або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў; у выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да шасці гадоў са штрафам.
Акрамя таго, за кожную злоўленую асобіну ментуза у перыяд нерасту прыйдзецца выплаціць 27 базавых велічыняў у якасці кампенсацыі нанесенай прыродзе шкоды.
Нагадваем тэлефоны, па якіх можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства: Навагрудская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (01597) 4-53-83; Гродзенская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (0152) 52-60-00; (+ 375 33) 3643336 (МТС).Усе названыя тэлефоны працуюць кругласутачна.
Сяргей КРУПІЧ,
начальнік інспекцыіНавагрудскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету