Ура! Зiма! Зiме я вельмi рады

Важнае Грамадства Свежыя навіны

Андрэй Грыцук, навучэнец СШ №3 г. Дзятлава:

— Нарэшце прыйшла доўгачаканая зiма. Я чакаў яе з вялiкiм нецярпеннем, бо вельмi люблю з сябрамi паiграць у хакей. Наогул, я займаюся хакеем ужо другi год. Нас трэнiруе Дзмiтрый Казiмiравiч Ёда. Спачатку мне было крыху страшна ступаць на лёд, але трэнер заўсёды бадбадзёрваў, i зараз я смела катаюся на каньках. Хачу, каб хлопчыкi i дзяўчынкi абавязкова займалiся зiмовымi вiдамi спорта, каталiся на санках, лыжах, каньках, iгралi ў снежкi, бо гэта вельмi здорава i цiкава. Спадзяюся, што да нас далучацца нашы бацькi i настаўнiкi.

 

Вольга ЮШКЕВІЧ