13 студзеня з 7 да 19 гадзін у храме Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава будзе знаходзіцца абраз 14000 святых пакутнікаў немаўлят у Віфлееме забітых з часціцамі іх святых мошчаў.
Перад гэтай іконай будзе служыцца пакаянны малебен аб дараванні граху дзетазабойства (аборт).
Пачатак набажэнства ў 7 гадзін 30 хвілін.
Іерэй Іаан Кісель,
благачынны Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава