У рэдакцыі газеты “Перамога” ўжо стала традыцыяй правядзенне розыгрышу для падпісчыкаў.
Усе, хто падпісаўся на першы квартал 2019 года, маглі ў ім паўдзельнічаць. Падпісны талон або яго копію на “Перамогу” даслі 34 чалавекі. І вось 16 студзеня з дапамогай камп’ютарнай праграмы быў выбраны пераможца: шчаслівым уладальнікам электрачайніка стаў Віталь Іванашка з Дзятлава. А на гэтым тыдні намеснік галоўнага рэдактара Таццяна Грыцук уручыла яму падарунак.
Віталь працуе ў Дварэцкай сярэдняй школе. Навіна, што стаў пераможцам у розыгрышы, была для яго вельмі прыемнай. Мужчына гаворыць, што квіток даслаў, але на ўдачу не вельмі спадзяваўся. Нават на адразу паверыў, што выйграў.
А розыгрыш – працягваецца. Усе, хто падпішацца на 2-гі квартал 2019 года на газету “Перамога”, могуць дасылаць свае падпісныя талоны ў рэдакцыю. Чакаем вашы пісьмы з пазнакай “Конкурс падпісчыкаў” па адрасе: 231471, г. Дзятлава, вул. Чырвонаармейская, 21.
Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ