Нават пасля Новага года цуды для малечы працягваюцца. Сёння ў рамках акцыі «Нашы дзеці» ў раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завіталі госці: валанцёры Чырвонага Крыжа на чале са старшынёй раённай арганізацыі Галінай Касцюк, наведвальнікі клуба “Нам гады – не бяда!” Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і інспектар Дзятлаўскага РАНС Дзмітрый Бобін.
Дзеткі-інваліды і дзеткі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымалі карысныя падарункі і шмат прысмакаў.
Госці пажадалі дзецям дабрыні, сардэчнай цеплыні, цярпення і моцнага здароўя.
У касцюмах казачных персанажаў дарослыя забаўлялі хлопчыка і дзяўчынак. Незвычайным стала тое, што дзецям не прыйшлося традыцыйна чытаць вершы Дзеду Марозу, бо за іх гэта зрабіла Снягурка: на развітанне яна задаволіла ўсіх вершам уласнага сачынення.