29 студзеня ў будынку Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №56 Валянцін Міхневіч.
Ад заяўнікоў Валянціну Уладзіміравічу паступілі адзін асабісты і два тэлефонныя звароты. Пытанні тычыліся правілаў пахавання памерлых на могілках горада Дзятлава, пенсійнага забеспячэння, аказання дапамогі ў запісе на прыём да Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь.
Кожнаму з заяўнікаў дэпутат даў кампетэнтныя тлумачэнні, некаторыя пытанні ўзяты на дэпутацкі кантроль.
Ірына СТЫРНІК