У спартыўнай зале сярэдняй школы №3 горада Дзятлава адбыліся раённыя калядныя спаборніцтвы па валейболе сярод жаночых любіцельскіх каманд.
Спаборніцтвы праводзіліся з мэтай папулярызацыі валейбола, прапаганды здаровага ладу жыцця, каб зацікавіць працаўнікоў рэгулярна займацца фізкультурай і спортам.
На валейбольнай пляцоўцы сустрэліся 4 каманды: “Каласок” (зборная дзяўчат 2002-2004 гадоў нараджэння), каманды з гімназіі №1, сярэдняй школы №1 горада Дзятлава і Дзятлаўскай ЦРБ. Спаборніцтвы праводзіліся па кругавой сістэме.
Пераможцам турніру стала каманда Дзятлаўскай ЦРБ, другое месца – у зборнай дзяўчат “Каласок”, трэцяе заняла каманда сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.
Каманда-пераможца была ўзнагароджана кубкам.
Вольга ЮШКЕВІЧ