100 гадоў, адданыя людзям

Галоўнае Грамадства Свежыя навіны

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя з дня ўтварэння органаў па працы і сацыяльнай абароне Рэспублікі Беларусь, прайшло 10 студзеня ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці.

З дапамогай відэастужкі цікава было акунуцца ў будні службы і ўзгадаць, як на працягу стагоддзя пашыраліся яе функцыі, якія ў цяперашні час ахопліваюць не толькі традыцыйнае пенсійнае забеспячэнне і сацыяльнае абслугоўванне, але і працоўныя адносіны, садзейнічанне занятасці насельніцтва, ахову працы, а ў сферы сацыяльнай абароны Гродзеншчыны ў наш час працуе звыш 6 тысяч чалавек.

Работнікаў галіны Дзятлаўскага раёна з векавым юбілеем службы віншавалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Ігар Кухарэвіч, галоўны спецыяліст камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Кулеш, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама Алена Васкель, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Андрэй Сатараў, ветэран службы Галіна Чура, госці і сацыяльныя партнёры.

Ірына СТЫРНІК