Новы год не загарамі, і малеча чакае новых сюрпрызаў і гульняў. Таму 23 снежня ў 12 гадзін артысты Гезгалаўскага дома культуры каля галоўнай ёлкі ў Дзятлаве арганізавалі гульнёвую праграму для дзяцей “Прыгоды каля навагодняй ёлкі”.
Спачатку з ініцыятывы Лешага і Кікімары тут разгарнуліся снежныя баталіі, але Зіма і Снегавік вырашылі прапанаваць маленькім удзельнікам сустрэчы больш мірныя конкурсы. Усе разам адгадвалі загадкі, вадзілі карагоды, пакаталіся на вясёлым цягнічку і машыне, шмат танцавалі, гулялі ў мышалоўку паўдзельнічалі ў конкурсах на трапнасць і спрыт. Выдатным дапаўненнем да цікавых гульняў былі прызы і цукеркі.
Ірына СТЫРНІК