Горад тваіх сяброў

Важнае Грамадства Свежыя навіны

У першыя дні пасля зімовых канікулаў Казлоўшчынская гарпасялковая бібліятэка запрасіла першакласнікаў на экскурсію-знаёмства “Горад тваіх сяброў”, дзе іх чакалі маляўніча ілюстраваныя кніжныя выставы з арыгінальным афармленнем.

Першакласнікі даведаліся, што такое бібліятэка, як сябе тут паводзіць, паўдзельнічалі ў віктарыне па казках. Сюрпрызам быў прыход Дзеда Мароза. Вучні дзяліліся ўражаннямі: як сустрэлі Новы год, якія падарункі атрымалі, дзе былі, пра што даведаліся. Разам чыталі вершы, спявалі песні, гулялі ў рухомыя гульні. На развітанне Дзед Мароз падарыў бібліятэцы “Кнігу загадак ад Дзеда Мароза” і ўсіх прысутных пачаставаў цукеркамі. А пасля кожны выбраў сабе кнігу, якая найбольш спадабалася.

Людміла АНТОНЧЫК,
бібліятэкар Казлоўшчынскай бібліятэкі