Зусім мала часу засталося да свята, якое сагрэе радаснай весялосцю і дарослых, і дзяцей – да Новага года!
У традыцыйнай навагодняй дабрачыннай акцыі “Нашы дзеці” прынялі актыўны ўдзел выхаванцы, бацькі і педагагічныя работнікі нашай установы – “Наваельнянскі яслі-сад”.
Прыемна адзначыць, што дзеці з бацькамі адгукнуліся на прапанову падключыцца да акцыі “Падары радасць сябру” і сабралі куфар падарункаў – канцылярскіх тавараў, сувеніраў, цукерак.
Напярэдадкі свят работнікі ўстановы наведалі сем’і, у якіх выхоўваюцца маленькія дзеці-інваліды, павіншавалі іх і парадавалі навагоднімі сюрпрызамі.
Вынік – маса станоўчых уражанняў і святочны настрой!
Гэта цудоўная традыцыя, якая абавязкова будзе мець свой працяг.
Вольга ГРЫЦУК,
педагог сацыяльны, “Наваельнянскі яслі-сад”